Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Дардаі ўстанавілі ўнікальнае дасягненне нямецкага футбола: тры браты адначасова знаходзіліся на полі ў складзе «Герты», а ўзначальвае каманду іх бацька

Дардаі ўстанавілі ўнікальнае дасягненне нямецкага футбола: тры браты адначасова знаходзіліся на полі ў складзе «Герты», а ўзначальвае каманду іх бацька

Гісторыя футбольнай сям'і, дзе ёсць месца і трагедыі.

Аўтар — Alex Zagorski
30 ліпеня, 16:33
Дардаі ўстанавілі ўнікальнае дасягненне нямецкага футбола: тры браты адначасова знаходзіліся на полі ў складзе «Герты», а ўзначальвае каманду іх бацька

29 ліпеня падчас матчу другой Бундэслігі паміж «Гертай» і «Фартунай» (0:1) сталічная каманда адзначылася ўнікальным дасягненнем – у пэўны момант у паўабароне клуба гулялі адразу тры браты: Мартан, Палка і Бенсэ Дардаі. Сярэдні з іх – Мартан – выйшаў у стартавым лайнапе, старэйшы Пал і малодшы Бенсэ ўвайшлі ў гульню з замен (на 29-й і 78-й хвіліне).

Як можна ўбачыць, браты маюць рознае грамадзянства: Пал ўзяў грамадзянства Венгрыі (нават ужо паспеў правесці 1 матч за зборную), а Бенсе і Мартан – нямецкае. Тлумачыцца гэта вельмі проста: справа ў бацьке братоў, які ўзначальвае «Герту» – завуць яго таксама Пал Дардаі.

Ён з 1997 па 2011 быў футбалістам берлінскага клуба: на пазіцыі апорнага паўабаронца згуляў у 297 матчах і адначыўся 31 голам. Таксама на рахунку Дардаі-бацькі 61 матч за зборную Венгрыі і 5 забітых мячоў. Пасля заканчэння кар'еры Пал Дардаі ўладкаваўся ў юнацкай сістэме «Герты», потым быў перыяд у штабе венгерскай зборнай (2014-2015), а ў тым жа 2015 ён упершыню узначаліў галоўную каманду берлінцаў – на гэтай пасадзе працаваў да 2019 года. Пасля быў звольнены і зноўку адпраўлены ў маладзёжку «Герты». У гэтым годзе Пала вярнулі за стырно галоўнай каманды.

Футбольная гісторыя сям'і Дардаі ідзе яшчэ далей, і, на жаль, мае трагічнае адценне. Гуляў, а потым трэніраваў і дзед трох братоў, якога таксама звалі Пал. Акрамя сына, які цяпер руліць «Гертай», быў і яшчэ адзін – Балаш. У 2002 годзе ён пад кіраўніцтвам бацькі гуляў за венгерскі «Барт», дзе адбылася трагедыя: падчас аднаго з матчаў Балаш скокнуў за мячом і раптам памёр прама на вачах свайго бацькі, як потым выявілася, праз разрыў аорты.

Іншыя пасты блога

Усе пасты