Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Памятаеце легенду «Марсэля» Жыньяка? У 37 гадоў ён кладзе прыгожыя галы і цягне мексіканскі «Тыгрэс»
Відэа

Памятаеце легенду «Марсэля» Жыньяка? У 37 гадоў ён кладзе прыгожыя галы і цягне мексіканскі «Тыгрэс»

Паглядзіце на бісіклету ў браму «Ванкувера»!

Аўтар — Alex Zagorski
5 жніўня, 12:54
Памятаеце легенду «Марсэля» Жыньяка? У 37 гадоў ён кладзе прыгожыя галы і цягне мексіканскі «Тыгрэс»

Кубак ліг паміж клубамі Паўночнай і Цэнтральнай Амерык перашоў у стадыю плэй-оф. Сёння нагадаў пра сабе легенда марсэльскага «Алімпіка» Андрэ-П'ер Жыньяк – апошнія 8 гадоў форвард выступае за мексіканскі «Тыгрэс», дзе ўжо паспеў стаць найлепшым бамбардзірам у гісторыі каманды (191 гол у 342 матчах).

Дык вось, мінулай ноччу, ў 1/16 фіналу, «тыгры» сустракаліся з «Ванкуверам» і ўжо напачатку гульні прапусцілі. Адыграцца атрымалася толькі на 53-й хвіліне дзякуючы прыгожай бісіклеце ад Жыньяка:

Неблагі прыёмчык для 37-гадовага футбаліста ў стылі Златана Ібрагімавіча, га?

У выніку гэты ўдар Жыньяка дазволіў «Тыгрэс» выйсці ў наступны раунд Кубка ліг – асноўны час гульні скончыўся ўнічыю, а ў серыі пенальці дакладней былі мексіканцы (5:3). Дарэчы, француз і тут рэалізаваў свой стрэл.

Чытайце таксама:

Іншыя пасты блога

Усе пасты