Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Шкурын умацаваў шанцы свайго клуба на выхад у Д1 Ізраіля – голам канкурэнту забяспечыў нядрэнны адрыў у табліцы
Відэа

Шкурын умацаваў шанцы свайго клуба на выхад у Д1 Ізраіля – голам канкурэнту забяспечыў нядрэнны адрыў у табліцы

11-ы мяч у лізе.

Аўтар — Бэзавы Кіт
14 красавіка 2023, 18:30
Шкурын умацаваў шанцы свайго клуба на выхад у Д1 Ізраіля – голам канкурэнту забяспечыў нядрэнны адрыў у табліцы

«Макабі» Петах-Тыква беларускага форварда Іллі Шкурына працягвае барацьбу за адну з двух пуцёвак у Д1 Ізраіля. Пасля 30 тураў у агульнай табліцы зараз ідзе аднакругавы турнір у топ-8. У першым з сямі вырашальных паядынкаў «Макабі» страціў ачкі (1:1) з «Хапаэлем» з Ака, які моцна адстаў ад лідараў. А вось наступныя два матчы былі супраць галоўных канкурэнтаў – «Хапаэля» з той жа Петах-Тыквы і «Ірані» з Тыверыі.

Аднак «Макабі» адолеў адрэзак годна. У гарадскім дэрбі каманда распісала нулявую нічыю, пасля чаго адрыў клуба ад «Хапаэля» і «Ірані» складаў два ачкі. Так што ў гасцях у «Ірані» пажадана было выйграваць – і гэта ўдалося, а адзіны гол у матчы аказаўся на рахунку якраз Шкурына. На 69-й хвіліне беларус апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Гэта ўжо 11-ы мяч Ільі ў цяперашнiм сезоне Д2 Ізраіля. А «Макабі» пасля перамогі за чатыры туры да фінішу замацаваўся ў зоне павышэння ўжо з пяціачковым запасам. У наступным туры галоўным канкурэнтам «Макабi» гуляць паміж сабой – выдатны шанец павялічыць перавагу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты