Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Беларус упершыню за 8 гадоў гуляе ў плэй-оф НХЛ: шмат сядзеў на трыбунах, але ў вырашальным матчы нечакана атрымаў шанц

Беларус упершыню за 8 гадоў гуляе ў плэй-оф НХЛ: шмат сядзеў на трыбунах, але ў вырашальным матчы нечакана атрымаў шанц

Ягор Шаранговіч і яго «Нью-Джэрсі» ўжо ў чвэрцьфінале.

Аўтар — bytribuna com
2 траўня 2023, 14:39
Беларус упершыню за 8 гадоў гуляе ў плэй-оф НХЛ: шмат сядзеў на трыбунах, але ў вырашальным матчы нечакана атрымаў шанц

Цяпер у кар'еры Ягора Шаранговіча - асаблівы час: беларус упершыню гуляе ў плей-оф НХЛ. Апошні раз 24-гадовы форвард браў удзел у матчах на выбыванне ў сезоне-2016/17, калі яшчэ выступаў у Беларусі за зборную U-20.

«Нью-Джэрсі» Шараногавіча ўпершыню за пяць апошніх гадоў выйшаў у плэй-оф. Па выніках рэгулярнага чэмпіянату "д'яблы" сталі трэцімі на Усходзе. Ягор набраў 30 (13+17) ачкоў у 75 гульнях пры карыснасці "-3" і 16 хвілінах штрафу. Так нападаючы паўтарыў сваю рэзультатыўнасць дэбютнага сезона ў лізе, аднак тады ён паўдзельнічаў толькі ў 54 сустрэчах (16+14). Беларус стаў дзявятым бамбардзірам і восьмым снайперам "Нью-Джэрсі" ў рэгулярцы. Многія эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што Шаранговіч заваліў гладкі сезон, таму яму кроў з носа неабходна праявіць сябе ў Кубку Стэнлі, каб перамовы па новым кантракце з "д'ябламі" аказаліся паспяховымі. У адваротным выпадку хакеіст найбліжэйшым летам стане абмежавана свабодным агентам.

У першым раундзе Кубка Стэнлі каманда Шаранговіча гуляла супраць «Рэйнджэрс» - пятага клуба Усходу.

Стаў першым беларусам у Кубку Стэнлі за 8 гадоў

Перад стартавымі матчам серыі Ягора нагульвалі ў трэцім звяне атакі разам з фінам Эрыкам Хаўлам і шведам Есперам Баквістам. Аднак за некалькі дзён да старту Кубка Стэнлі пасля хваробы на лёд вярнуўся зорны швейцарскі форвард "д'яблаў" Ціма Маер - ён выцесніў беларуса ў ратацыю чацвёртага звяна.

У выніку за першым матчам Шаранговіч назіраў з трыбун. "Нью-Джэрсі" прайграў дома 1:5, закінуўшы адзіную шайбу толькі на 57-й хвіліне.

Пасля няўдачы галоўны трэнер Ліндзі Раф чакана перартасаваў склад. Ягора адправілі трэнавацца ў чацвёртую тройку нападу на левы фланг, а журналіст Аманда Стайн напісала, што "такое адчуванне, што Шаранговіч згуляе". Так яно і здарылася - беларус дэбютаваў у Кубку Стэнлі на трэці год выступу ў НХЛ.

Апошні раз хакеіст з Беларусі гуляў у плей-оф 27 красавіка 2015 года, калі Міхаіл Грабоўскі выступаў за «Айлендэрс». Таксама з беларусаў у Кубку Стэнлі паспелі засвяціцца Уладзімір Цыплакоў, Руслан Салей і браты Андрэй і Сяргей Касціцыны.

Дэбют Ягора аказаўся няўдалым - «Нью-Джэрсі» зноў прайграў дома з тым жа лікам 1:5. Як і чакалася, Шаранговіч дзейнічаў на левым краі чацвёртага звяна, нанёс адзін кідок і правёў на лёдзе 11:51. Акрамя гэтага Раф выкарыстаў форварда ў брыгадах меншасці (3.40). Не сказаць, што беларус праваліўся, аднак практычна ніяк не праявіў сябе наперадзе.

«Нью-Джэрсі» выцягнуў серыю, але без Ягора

Затым серыя пераехала ў Нью-Йорк, дзе "д'яблы" атрымалі дзве перамогі - у авертайме 2:1 і ў асноўны час 3:1. Перад трэцім матчам Раф зноў змяніў склад. Таксама «д'яблы» трохі памянялі стыль гульні - атрымалася даць рады хуткім нападам «Рэйнджэрс» праз насычэнне сярэдняй лініі.

Перастаноўкі пайшлі не на карысць Шаранговічу - форвард ізноў выпаў з ліку 12 нападаючых на гульню і аказаўся запасным на раскатцы перад перамогай у авертайме. У такім жа статусе беларус рыхтаваўся да наступнай гульні, перад якой Раф ужо не стаў чапаць звёны, даверыўшыся ранейшым спалучэнням. Адсутнасць Шаранговіча ў заяўцы другі матч запар не спадабалася генмэнэджэру зборных Беларусі Міхаілу Грабоўскаму.

«Ведаючы ўзровень НХЛ, найвышэйшы вынік трэба паказваць кожны дзень. Калі ты гэтага не робіш, дык трэнерскі штаб можа прыняць рашэнне не ставіць цябе і не даваць гульнявога часу. Каманда выйграе - трэнер мае рацыю. Цяпер трэнерскі штаб выйграў дзве гульні, значыць, гэта слушнае рашэнне для іх. Але, на мой погляд, гэта няправільна, што Ягор не гуляе, паколькі ён мог бы прыносіць больш карысці і больш закідваць», - не разумеў падпісант за рэжым і заклікаў суайчынніка трываць пры дэфіцыце гульнявой практыкі і не паўтараць яго, Грабоўскага, памылак.

У так званым «пятым звяне» Шаранговіч працягваў трэнавацца і пасля вяртання серыі ў Нью-Джэрсі. У пятым матчы мацнейшымі зноў аказался «д'яблы» - 4:0 (лік у серыі стаў 3:2 на іх карысць).

Дапамог прайсці «Рэйнджэрс»

Але аформіць пуцёўку ў чвэрцьфінал Кубка Стэнлі ўжо ў наступным матчы не выйшла. «Рэйнджэрс» у сябе дома аказаўся мацнейшым 4:2. Пасля трох перамог запар Раф зноў не тасаваў склад, таму і тут Шаранговічу назіраў за падзеямі з трыбун.

Напярэдадні сёмага матча ў ноч з панядзелка на аўторак цяжка было прадказаць вяртанне беларуса ў склад. Перад гульнёй не было інфармацыі, у якіх спалучэннях рыхтуецца каманда. Раф зладзіў трэнаванне па жаданні, у якім удзельнічалі хакеісты з дэфіцытам практыкі - у тым ліку Шаранговіч. Пры гэтым траўмаваных у "Нью-Джэрсі" не дадалося, што зноў жа скарачала шанцы нападаючага на вяртанне ў Кубак Стэнлі.

Аднак Раф уключыў Шаранговіча ў заяўку на сёмую гульню. Форварда паднялі адразу ў трэцяе спалучэнне да Маера і Доўсана Мерсера. Менавіта гэтае звяно магло адкрыць лік у матчы на 8-й хвіліне. Беларус і швейцарац удваіх выкаціліся на вароты «Рэйнджэрс», але апошні вырашыў не аддаваць перадачу на партнёра, а кінуў сам - атрымалася няўдала (адзнака 0:40).

У пачатку другога перыяду, калі на табло па-ранейшаму гарэлі нулі, Шаранговіч пасля перадачы Мерсера неспасціжным чынам не здолеў накіраваць шайбу ў вароты «паліцыянтаў» (адзнака 2:40).

Неўзабаве хакеісты «Нью-Джэрсі» адправілі ў вароты суперніка чатыры шайбы без хоць адказу. Усе галы на свой рахунак запісалі звёны, у якіх Шаранговіч не гуляў. Усяго на лёдзе беларус правёў 13:15 (з іх 2:10 у меншасці) і нанёс пяць кідкоў.

Што далей

Гэта першы для "Нью-Джэрсі" выхад у чвэрцьфінал з 2012 года, калі "д'яблы" дабраліся да фіналу Кубка Стэнлі, дзе саступілі "Лос-Анджэлесу" (2:4). На наступнай стадыі каманду Шаранговіча чакае "Караліна" - найлепшая каманда Усходу.

Шанцы Ягора згуляць супраць «Харыкейнз» за мінулую ноч сур'ёзна падраслі. Справа ў тым, што партнёр па трэцім звяне Маер атрымаў траўму - яго ўдзел у гульнях другога раунда плэй-оф пад пытаннем.

Іншыя пасты блога

Усе пасты