Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/А што, так можна было? Хакейны «Нёман» можа згуляць у Кубку Салея на... лядовай пляцоўцы гандлёвага цэнтра!
Фота

А што, так можна было? Хакейны «Нёман» можа згуляць у Кубку Салея на... лядовай пляцоўцы гандлёвага цэнтра!

Што ўвогуле адбываецца са спортам у Гродна?

Аўтар — Alex Zagorski
3 ліпеня, 14:41
1
А што, так можна было? Хакейны «Нёман» можа згуляць у Кубку Салея на... лядовай пляцоўцы гандлёвага цэнтра!

Да, спартыўныя навіны з Гродна апошнім часам, мякка кажучы, здзіўляюць. Спачатку стала вядома, што футбольны «Нёман» будзе дабірацца на еўракубкавы матч у Ліхтэнштейне на аўтобусе (а гэта 1800 км), потым спартдыра Дзмітрыя Кавалёнка, які не ўпісаўся за лукашэнку, затрымалі.

Цяпер прыляцелі навіны і з мясцовай хакейнай каманды. Як паведаміў тэлеграм-канал Selivon, ХК «Нёман» для правядзення хатніх матчаў Кубка Салея заявіць каток гандлёвага цэнтра TRINITI.

Прычына – правядзенне спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы ў рамках ІІ Гульняў краін СНД, якія пройдуць з 5 па 9 жніўня ў гродзенскім Лядовым палацы. Менавіта праз гэта пляцоўка будзе недаступная для хакейнай каманды.

Частку перадсезоннай падрыхтоўкі, а таксама некаторыя дамашнія матчы розыгрышу Кубка Руслана Салея сезона-2023/24, каманда планавала правесці ў горадзе Ліда.

Калі ўсё ж такі гародненцы прымуць рашэнне гуляць на лёдзе гандлёвага цэнтра, застаецца толькі спачуваць мясцовай публіцы (а на хакей у горадзе, нягледзячы ні на што, ходзіць нямала). Паглядзіце, як выглядае пляцоўка, якая звычайна выкарыстоўваецца для масавых катанняў:

Як можна ўбачыць, на гэткай «арэне» цалкам адсутнічаюць месцы для гледачоў. За тым, што адбываецца, можна назіраць толькі з балконаў першага і другога паверхаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты