Tribuna/Футбол/Блогі/Хоккейная площадка/Адзін з самых таленавітых хакеістаў Беларусі выступіў з маніфестам скуднадумства. Ідэальны грамадзянін для дыктатуры

Адзін з самых таленавітых хакеістаў Беларусі выступіў з маніфестам скуднадумства. Ідэальны грамадзянін для дыктатуры

Заглядваем у душу спартсмена-прыстасаванца.

Аўтар — bytribuna com
25 верасня, 19:00
Адзін з самых таленавітых хакеістаў Беларусі выступіў з маніфестам скуднадумства. Ідэальны грамадзянін для дыктатуры

Хакей у Беларусі – самы зашкварны з відаў спорту. Пасля выбараў-2020 клубы цэлымі складамі падпісваліся за Лукашэнку, нягледзячы на гвалт, які разгарнуўся ў краіне. У нейкай ступені гэта было прадказальна (хакей спансуецца на капрыз дыктатара і штучна робіцца галоўнай спартыўнай дысцыплінай у Беларусі), і ўсё ж маштаб лаяльнасці злу і маштаб наплявальніцтва на суайчыннікаў многіх здзівіў. Людзі ў каментарах не раз задаваліся пытаннямі: няўжо яны не бачаць? Няўжо яны не разумеюць? Як увогуле можна быць такімі?

Час паказаў, што хакеістаў хвалюе толькі ўласная кішэня. А тэхналогію па ўменні абстрагавацца ад сітуацыі ў роднай краіне на днях раскрыў гулец зборнай Беларусі Іван Драздоў. Гэта 23-гадовы форвард, які выступае ў клубе КХЛ «Салават Юлаеў» (Уфа). Выданне sport.business-gazeta.ru задало яму некалькі пытанняў пра сітуацыю ў Беларусі, і дзякуючы гэтаму мы даведаліся, што:

- Драздоў лічыць Лукашэнку прэзідэнтам і ставіцца да яго толькі з павагай (і гэта нягледзячы на рэпрэсіі і саўдзел у вайне супраць Украіны);

- пра пратэсты ў Беларусі 2020 года ён нічога не можа сказаць праз свой ўзрост (відаць, лічыць сябе занадта маладым для нейкіх меркаванняў);

- пра размяшчэнне злачынцаў з ПВК «Вагнера» на тэрыторыі Беларусі адмовіўся штосьці казаць, таму што ён, Драздоў, – спартовец, і ёсць людзі, «якія гэта будуць вырашаць»;

- на ўсялякі выпадак заявіў, што ў палітыку ніколі не лез, не хоча лезці і не жадае думаць пра гэта.

У прынцыпе, ідэальны грамадзянін лукашысцкай дыктатуры, які да таго ж не хавае, што ўжо забыўся на беларускую мову.

Расказваем, чым 21-гадовы Драздоў займаўся ў 2020-м і чым ён заняты сёння.

Калі ў беларускіх гарадах пратэсты супраць Лукашэнкі і гвалту, які ён разгарнуў, знаходзіліся на піку, Драздоў яшчэ выступаў за мінскае «Дынама». У ліпені 2020-га нападаючы падпісаў новае двухбаковае пагадненне на два гады. Сезон-2020/21 ён пачаў з «зубрамі» і меў у сярэднім 12 хвілін айстайма. На старце рэгуляркі Драздоў правёў 13 матчаў, не набіраючы балаў. Хакеісту не хапала канцэнтрацыі на лёдзе, каб выкладвацца ў кожнай змене па максімуме. Няважная гульня не задаволіла Крэйга Вудкрофта, і той адправіў форварда за практыкай у «Юнацтва». Пералёты па Расіі на час скончыліся, таму Драздоў мог цалкам акунуцца ў беларускія рэаліі, каб разгледзець у дэталях, як працуе рэпрэсіўная машына. Але, напэўна, ён гэтага альбо так і не ўбачыў, альбо проста не змог зразумець.

За «Юнацтва» Драздоў выдаў серыю нядрэнных матчаў у пачатку зімы, чым прымусіў Вудкрафта зноў паклікаць у «Дынама», але там выйсці на лёд не ўдалося – хакеіст траўмаваўся, а пасля аднаўлення вярнуўся ў Экстралігу да «Юнацтва». З ёй дагуляў сезон і запісаў на свой рахунак другое запар чэмпіёнства ў Беларусі.

Нягледзячы на гэта, адзін з самых перспектыўных беларускіх хакеістаў 1999 года нараджэння аказаўся зусім не патрэбны «Дынама». «Зубры» па дамове бакоў скасавалі з Драздовым кантракт за год да заканчэння. Пры гэтым хакеісту ўдалося застацца ў КХЛ, падпісаўшыся на год са «Спартаком».

Прозвішча Драздова так і не зʼявілася сярод падпісантаў за Лукашэнку, хаця мала хто з гульцоў Экстралігі ў той час здолеў пазбегнуць гэтай ганьбы.

Улетку 2022-га «Салават Юлаеў» здзейсніў здзелку, якую не ўсе ў лізе зразумелі. Уфімцы вымянялі беларуса ў «Спартака» на 19-гадовага Аляксандра Пашына, які ў сярэднім набіраў амаль пункт за матч у ВХЛ і атрымаў кантракт навічка ад «Караліны». Больш за тое, «Салават» даплаціў 930 тысяч долараў за хакейныя правы на Драздова, які за сезон у масквічоў выбіў 20 (13+7) балаў у 49 матчах – не мала, але і сказаць, што вельмі шмат.

Ва Уфе нападаючаму далі аднабаковы кантракт на тры гады. За першы сезон Драздоў атрымаў 372 тысячы долараў, што стала 14-м заробкам па камандзе. Пры гэтым рэгулярку-2022/23 ён завяршыў чацвёртым бамбардзіраў калектыву, набраўшы ў 61 матчы 28 (13+15) пунктаў.

У бягучым сезоне кантракт беларуса ў расійскіх рублях вырас яшчэ на чвэрць, аднак асеў у доларавым эквіваленце праз падзенне курсу рубля. Проста цяпер заробак Драздова ва Уфе складае 260 тысяч долараў – і гэта зноў 14-ы паказнік па камандзе.

Адметна, што нападаючы ў КХЛ ходзіць следам за Канстанцінам Кальцовым. Спачатку абодва працавалі ў «Спартаку», а потым разам перайшлі ў «Салават». Беларускі коўч, які рэспектаваў прызначэнню Дзмітрыя Баскава ў лукашэнкаўскі парламент Лукашэнкі і заяўляў, што спорт павінен быць па-за палітыкай, мог летась пакінуць Уфу разам з усім штабам, аднак кіраўніцтва вырашыла даць трэнерам шанец. Час па-за хакеем Кальцоў бавіць разам са сваёй абранніцай Арынай Сабаленкай. Трэнер называе сваю пасію «самай прыгожай» і «неверагодна мудрай дзяўчынай».

Беларусы ва Уфе маўчаць пра вайну ва Украіне і выпісваюць на публіку кампліменты адзін аднаму. Праз паўгода гульні Драздова за «Салават» Кальцоў заявіў, што ягоны суайчыннік становіцца лідарам каманды, хоць на перадсезонцы працаваў у пятым звяне атакі. Пры гэтым Кальцоў сцвярджаў, што на трэнаваннях часта піхаў Драздову, каб той хутчэй прагрэсаваў.

У сезоне-2023/24 Драздоў правёў 9 матчаў, выходзячы ў першым звяне, у якіх набраў 1+4.

Іншыя пасты блога

Усе пасты