Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/На хакейных матчах у Брэсце працуюць моладзевыя «праваахоўныя» (?) атрады з сябраў БРСМ. Маюць цікавыя бонусы за дзейнасць

На хакейных матчах у Брэсце працуюць моладзевыя «праваахоўныя» (?) атрады з сябраў БРСМ. Маюць цікавыя бонусы за дзейнасць

Крынж.

Аўтар — KentYara98
11 снежня, 11:08
На хакейных матчах у Брэсце працуюць моладзевыя «праваахоўныя» (?) атрады з сябраў БРСМ. Маюць цікавыя бонусы за дзейнасць

Хакейны клуб «Брэст» у гэтым сезоне не ўражвае. У каманды 13 перамог у 33 матчах і 8-ы радок у табліцы. У сярэдзіне лістапада клуб змяніў галоўнага трэнера: на месца беларускага спецыяліста Уладзіміра Світы прыйшоў расіянін Сяргей Пушкоў.

Пад кіраўніцтвам новага трэнера клуб пакуль не моцна палепшыў свае пазіцыі - выйграў 4 матчы, прайграў 5, у тым ліку аднаму з галоўных аўтсайдэраў турніру «Магілёву».

Аднак нічым непрыкметная каманда знайшла чым вызначыцца. Аказваецца, на ейных хатніх матчах за парадкам сочаць так званыя моладзевыя атрады аховы правапарадку (МААП), якія складаюцца з падлеткаў-сяброў БРСМ.

Калі верыць інфармацыі на сайце брэсцкага БРСМ, то ў Беларусі ў МААП уваходзяць 15 тысяч хлопцаў і дзяўчат. Уступіць у МААП можна з 14 гадоў, а рашэнне аб прыняцці зацвярджаецца агульным сходам сябраў Моладзевага атрада аховы правапарадку.

Адзенне МААПаўцаў выбрана адпаведнае – чорныя штаны і кофты, а таксама камізэлькі з рацыямі і надпісам МААП, выкананым жоўтым колерам. Непадрыхтаваны заўзятар лёгка мог бы зблытаць такіх персанажаў амапаўцамі, калі б не шаўрон з чырвона-зялёным сцягам, які мацуецца ў розных месцах.

На хакейных матчах за парадкам «сочаць» пераважна студэнты Брэсцкага каледжа транспарта і сервісу. У групе гэтай навучальнай установы адразу некалькі пастоў прысвечаны МААПам. Тут і прысутнасць на хакейных матчах у кастрычніку і снежні, і ўдзел у дабрачынных марафонах, і інфармацыя аб падзяке мясцоваму атраду «Баграціён». Постынгам такой інфармацыі займаецца нейкая Антаніна Зорька, якая лічыцца намеснікам старшыні па вучэбна-выхаваўчай рабоце брэсцкага каледжа.

У вольны ад «аховы парадку» час падлеткі ўдзельнічаюць, напрыклад, у спаборніцтвах практычнай стральбе, арганізаваных сілавікамі Лукашэнкі.

І праводзяць рэспубліканскія зборы ў Брэсцкай крэпасці.

Навошта ж падлеткі ідуць у такія атрады? Магчыма, іх падкупляюць абяцаныя бонусы ў выглядзе пераваг пры залічэнні ў навучальныя ўстановы лукашэнкаўскіх МУС і Ваеннай акадэміі або магчымасці праходзіць службу ў часцях унутраных войскаў МУС рэжыму. Таксама прапануюцца ільготы пры наведванні некаторых трэнажорных залаў і басейнаў, а яшчэ лепшыя месцы для працаўладкавання ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Сам клуб не афішуе, што на матчах працуе такі «спецпрызназ».

Іншыя пасты блога

Усе пасты