Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Беларус закінуў фантастычную шайбу ў Амерыцы – мiльён праглядаў з рэспектам ад НХЛ

Беларус закінуў фантастычную шайбу ў Амерыцы – мiльён праглядаў з рэспектам ад НХЛ

Усё блiжэй да лiгi.

Аўтар — KentYara98
6 студзеня, 12:41
Беларус закінуў фантастычную шайбу ў Амерыцы – мiльён праглядаў з рэспектам ад НХЛ

У канцы 2023-га мы пiсалi пра тое, чаго дасягнуў 19-гадовы беларускi хакеiст Ягор Сiдараў у WHL, адной з трох найбуйнейшых юніёрскіх ліг у Канадзе. Пасля першай паловы сезону ён меў у паўтара разы больш ачкоў, чым згуляных матчаў, а таксама быў прызнаны аўтарам найпрыгажэйшай шайбы за гэты перыяд.

Але ж на гэтым Сiдараў i не думаў спыняцца. У ноч з 5 на 6 студзеня яго «Саскатун Блэйдс» на выездзе перайграў «Рэджайну Пэтс» з лікам 6:4, а беларускi форвард закiнуў першую шайбу сваёй каманды ў фантастычным стылi: завёў клюшку сабе за спiну i паспяхова стрэлiў па браме з такога становiшча.

Голам вельмi захапiлiся нават у НХЛ, дзе Сiдараў задрафтаваны «Анахаймам». Шайбу апублiкавалi амаль ва ўсiх сацсетках наймацнейшай лiгi свету – асаблiва яна спадабалася карыстальнiкам Instagram, дзе вiдэа набрала амаль мiльён праглядаў, а з улiкам астатнiх сетак i пераўзышло гэты паказчык. У подпiсах НХЛ было сказана, што Сiдараў «падаў сваю заяўку на гол года», з чым складана спрачацца.

Карыстальнікі сацсетак накідалі маладому хакеicту кампліментаў.

«Сідараў – сапраўдны гулец. Ён гулец узроўню НХЛ. За ім цудоўна назіраць, і ён адзін з маіх любімых гульцоў «Блэйдс» усіх часоў. Вы бачыце яго найлепшыя моманты, але ён паўнавартасны гулец, які спаборнічае і дапамагае кожны вечар».

«Я не думаю, што людзі разумеюць, наколькі гэты складаны рух. У адрыве, калі хлопец наступае табе на пяткі, і ты робіш гэта, вау!»

«Апраніце гэтага хлопца ўжо ў джэрсі «Анахайма»

«У «Анахайма» самы недаацэнены набор маладых гульцоў у лізе. Гэты хлопец забівае па голу за гульню, і яны атрымалі яго ў 3-м раундзе ў мінулым годзе»

Гэтай шайбай Сідараў працягнуў выніковую серыю да дзесяцi матчаў. А ўсяго ў гэтым сезоне ў Сідарава 51 (34+17) бал у 35 сустрэчах пры паказчыку карыснасці «+15» і 38 хвілінах штрафу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты