Tribuna/Тэніс/Блогі/Пинта-Шминта/Перформанс галоўнай суперніцы Сабаленкі - стварыла БЧБ на супольнай вячэры, апрануўшыся не як усё

Перформанс галоўнай суперніцы Сабаленкі - стварыла БЧБ на супольнай вячэры, апрануўшыся не як усё

Пратэстная Іга Швёнтэк.

Аўтар — KentYara98
30 кастрычніка, 18:08
Перформанс галоўнай суперніцы Сабаленкі - стварыла БЧБ на супольнай вячэры, апрануўшыся не як усё

З 29 кастрычніка па 6 лістапада ў мексіканскім Канкуне праходзіць WTA Finals па выніках якога мы даведаемся, хто скончыць сезон на першым радку рэйтынгу. Галоўныя саперніцы – дзейная першая ракетка Арына Сабаленка і Іга Швёнтэк, якая знаходзіцца на другім радку.

Напярэдадні турніру арганізатары правялі традыцыйную фотасесію з тытулам і ўрачыстую вячэру. Дакладна не вядома, ці быў заяўлены на імпрэзе дрэс-код, але толькі польская тэнісістка выбрала ярка-чырвоную сукенку з ружай. Тады як іншыя дзяўчыны выбралі адзенне ў белых адценнях. Атрымалася БЧБ раскладка. Магчыма, гэта было пасланне для Арыны Сабаленкі, якая падтрымала ў 2020-м рэжым Лукашэнкі.

Мяркуючы па ўсім, кантраст не бянтэжыў польскую тэнісістку і яна цешылася атмасферай вечара.

Першыя матчы турніру ў групе «Бакалар» ужо адбыліся. Сабаленка разграміла Сакары, а Рыбакіна прайграла Пегуле. Швёнтэк сустрэнецца з Вандроўшавай сёння ў 21.00 па мінскім часе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты