Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/У белспорце ўсё часцей робяць прапановы рукі і сэрца падчас матчаў. Выйсці замуж пагадзіліся арбітр, спартсменка і звычайная заўзятар

У белспорце ўсё часцей робяць прапановы рукі і сэрца падчас матчаў. Выйсці замуж пагадзіліся арбітр, спартсменка і звычайная заўзятар

Але рэкорд відэа са Смаргоні пакуль не перабіты.

Аўтар — KentYara98
8 снежня, 23:52
У белспорце ўсё часцей робяць прапановы рукі і сэрца падчас матчаў. Выйсці замуж пагадзіліся арбітр, спартсменка і звычайная заўзятар

У беларускім спорце ўсё часцей робяць прапановы непасрэдна падчас спартыўных мерапрыемстваў. Самай запамінальнай, вядома, стала прапанова гульца «Смаргоні» Уладзіслава Шубовіча. Тады кранальны момант ледзь не сарваў сцюард – мужчына адштурхнуў незнаёмую дзяўчыну, якая спрабавла ўварвацца на поле, за што ледзь не быў збіты гульцом. Відэа моманту так завірусілася, што нават патрапіла ў футбольны паблік 433.

Сама ж гісторыя скончылася добра: дзяўчына сказала так, а праз год, у кастрычніку гэтага года, пара афіцыйна распісалася.

У лістападзе важны момант здарыўся і ў галкіпера гандбольнага «Гомеля» Наталлі Маркавай, якая адказала выбранніку згодай.

У пачатку снежня прапанову рукі і сэрца пачула баскетбольны арбітр Анастасія Раскопа. Ад радасці дзяўчына пачала скакаць проста на месцы. Спадзяемся, яна змагла працаваць пасля такога.

Ну а ў Салігорску лёсавызначальнае пытанне задаў адзін з заўзатараў хакейнай каманды. Падтрымліваў хлопца ў гэты адказны момант клубны маскот Крот. Пасля згоды пара атрымала авацыі ад трыбун, а каманда павіншавала перамогай над «Лідай» - 2:0.

Нягледзячы на кранальнасць момантаў ніводнае з відэа нават блізка не наблізілася да колькасці праглядаў відэа са Смаргоні.

Іншыя пасты блога

Усе пасты