Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Дадатак для цяжарных, футбольны сімулятар і гейміфікатар сну. Праекты і стартапы з беларускімі каранямі, у якіх усё атрымалася ў 2023-м

Дадатак для цяжарных, футбольны сімулятар і гейміфікатар сну. Праекты і стартапы з беларускімі каранямі, у якіх усё атрымалася ў 2023-м

Найкруцейшая падборка.

Аўтар — KentYara98
27 снежня, 22:34
Дадатак для цяжарных, футбольны сімулятар і гейміфікатар сну. Праекты і стартапы з беларускімі каранямі, у якіх усё атрымалася ў 2023-м

Адыходзячы год стаў не самым простым для IT-рынку – многія кампаніі былі вымушаныя скараціць штат, а знаходзіць інвестыцыі стала яшчэ складаней. Тым не менш, некаторыя маладыя кампаніі не толькі здолелі падстроіцца пад новыя эканамічныя рэаліі, а і дабіцца значных поспехаў. Dev.by зрабіў сваю падборку паспяховых гісторый, з якіх мы выбралі самыя цікавыя.

Soula

Мабільны дадатак Soula створана на аснове штучнага інтэлекту для дапамогі цяжарным жанчынам і бацькам. Заснавальніцай стартапа з'яўляецца беларуска Наталля Міранчук. На пачатку гэтага года праект ацэньваўся ў 2 мільёны даляраў.

Увесну AI-дадатак ўвайшоў у топ-10 лепшых стартапаў па меркаванні Thousand Faces, а ў верасні праект перамог у міжнародным конкурсе на Кіпры, атрымаў 15 тысяч еўра і магчымасць удзельнічаць у міжнароднай праграме ад Microsoft. Дадатак Soula таксама выйграла ў конкурсе стартапаў на Мальце і атрымала 80 тысяч даляраў.

У снежні Forbes уключыў Наталлю Міранчук у лік лепшых прадпрымальніц тэхіндустрыі Кіпра.

Rainbow.ai

Мабільны дадатак, які перадае гіперлакальны прагноз надворʼя (з фокусам на ападках) на аснове дадзеных радараў з выкарыстаннем машыннага навучання.

Заснавальнікамі праекта сталі вядомыя венчурныя інвестары Юрый Мельнічак і Аляксандр Мацвеенка.

У жніўні праект стаў прадуктам дня і патрапіў у топ-3 прадуктаў тыдня на Product Hunt. Месячная аўдыторыя дадатку – 40-60 тысяч, але па планах заснавальнікаў – яна павінна дасягнуць адзнакі мільярд карыстальнікаў з усяго свету.

Стартап прыцягнуў больш за 1,5 мільёна даляраў, а польская юрыдычная асоба праекта Railbow Meteo Technologies атрымала фінансавую падтрымку ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Lingvanex

Перакладчык на нейронных сетках. Падтрымлівае 112 моў, дазваляе перакладаць тэкст, голас, выявы, вэб-сайты, дакументы і тэлефонныя званкі.

Заснавальнік стартапа – інжынер-праграміст з Наваполацка Аляксей Рудак.

Увосень Lingvanex стаў убудаваным перакладчыкам старонак на 45+ мовах у браўзэры Opera для Android. Цяпер стартап разглядае магчымасць інтэгравацца з іншымі браўзэрамі.

Strikerz

Міжнародны гульнявы брэнд з беларускімі каранямі, заснаваны ў 2016 годзе ў партнёрстве з гейм-студыяй Vizor Games. У студыі чатыры рэгіянальныя офісы і 200 + супрацоўнікаў па ўсім свеце.

Студыя распрацоўвае UFL – бясплатны футбольны сімулятар, які называюць канкурэнтам вядомага футбольнага сімулятара EA Sports FC. Зусім нядаўна мы расказвалі пра гэты амбіцыйны праект.

У снежні стала вядома, што распрацоўшчыкі UFL прыцягнулі інвестраўнд на $ 40 мільёнаў. У ліку інвестараў аказаўся вядомы партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.

Dev.by не адзначыў, але мы не можам не ўключыць у гэты спіс дадатак Tribuna.com

Дадатак «Трыбуны» – гэта не толькі ўнікальны кантэнт аб беларускім спорце, але і адзіны матч-цэнт на беларускай мове, а таксама магчымасць атрымліваць пушы і трансферы пра любімую каманду.

Наш дадатак дае магчымасць даведвацца галоўныя навіны спорту без VPN.

Іншыя пасты блога

Усе пасты