Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Экс-гулец брэсцкага «Дынама» разграміў Стасевіча 21:3, але здарылася не на футбольным полі

Экс-гулец брэсцкага «Дынама» разграміў Стасевіча 21:3, але здарылася не на футбольным полі

«Меламан» Аляксандр Наёк.

Аўтар — Pam-pam
25 лютага, 02:27
Экс-гулец брэсцкага «Дынама» разграміў Стасевіча 21:3, але здарылася не на футбольным полі

Самы беларускі клуб казахстанскага чэмпіянату працягвае падрыхтоўку да сезона. Яшчэ ў снежні 2023-га стала вядома, што «Атырау» захаваў не толькі галоўнага трэнер-беларуса Віталя Жукоўскага, але і яго суйчыннікаў футбалістаў Ягора Хаткевіча, Мікіту Сцяпанава, Ігара Стасевіча. Прадоўжылі супрацу і з экс-гульцом брэсцкага і мінскага «Дынама» Аляксандрам Наёкам. Да гэтай кампаніі далучыўся і форвард Мікалай Сігневіч, які свой апошні афіцыйны матч згуляў больш за год таму (23 студзеня 2023 года правёў 22 хвіліны за «Апалон» супраць «Каліфеі» (1:1) у грэчаскім Д2).

На зімовых зборах у Турцыі каманда Жукоўскага паспела правесці некалькі таварыскіх матчаў. У пачатку лютага «Атырау» перамог паўночнамакедонскую «Брэру» (2:1) – вікторыю прынёс дубль тройчы найлепшага футбаліста Беларусі Стасевіча.

А ўжо праз тыдзень у матчы супраць «Пахтакора» вызначыўся ўкраінец Аляксандра Наёк, адкрыўшы лік гарматным стрэлам са штрафнога.

Тую сустрэчу казахстанцы таксама выйгралі – 2:0.

Адзіным клубам, які здолеў аказаць супраціў «Атырау», стаў узбекістанскі «Нафтчы», якому ўдалося звесці гульню да нічыйнага выніку – 1:1. Гол у казахстанцаў на рахунак запісаў навічок Сігневіч.

Завяршыўся турэцкі збор упэўненай перамогай над малдаўскім «Бельцам» – 4:0.

Але не толькі перамогамі ў спарынгах цешаць сваіх заўзятараў гульцы «Атырау». На днях у клубных сацсетках з'явілася відэа, у якім Аляксандр Наёк і Ігар Стасевіч угадваюць мелодыі і выканаўцаў на хуткасць.

У якасці размінкі гульцы атрымалі трэк гурта Queen «The show must go on», з якім справіліся ідэальна. А вось далей беларускі капітан каманды забуксаваў, тады як украінец з лёгкасцю называў песні гурта «Вінтаж», Вітаса, Дамініка Джокера, Жанны Фрыске, Мурата Насырава, «Фактара-2» ды іншых прадстаўнікоў расійскай папсы.

Стасевіч проста не паспяваў за Наёкам і прайграў таму з разгромным лікам 3:21.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты