Tribuna/Футбол/Блогі/Наёк не развучыўся забіваць здалёк – расчахліў сваю гармату ў спарынгу «Атырау» Жукоўскага і іншых беларусаў

Наёк не развучыўся забіваць здалёк – расчахліў сваю гармату ў спарынгу «Атырау» Жукоўскага і іншых беларусаў

Калісьці ўкраінец забіваў падобныя мячы ў ЧБ.

11 лютага, 10:38
Наёк не развучыўся забіваць здалёк – расчахліў сваю гармату ў спарынгу «Атырау» Жукоўскага і іншых беларусаў

Адзін з самых беларускіх замежных клубаў «Атырау» рыхтуецца да новага сезона ў турэцкай Анталлі. Нагадаем, каманду ўзначальвае Віталь Жукоўскі. У яго трэнерскі штаб уваходзяць Павел Плют і Андрэй Місюк. Свой другі сезон у камандзе пачнуць варатар Ягор Хаткевіч, абаронца Мікіта Сцяпанаў і паўабаронца Ігар Стасевіч. Дарэчы, дубль тройчы найлепшага футбаліста Беларусі, 2 лютага, прынёс перамогу «Атырау» ў спарынгу з паўночнамакедонскай «Берай» (2:1).

А яшчэ ў цяперашняе міжсезонне клуб папоўніў яшчэ і форвард Мікалай Сігневіч, які свой апошні афіцыйны матч згуляў больш за год таму (23 студзеня 2023 года правёў 22 хвіліны за «Апалон» супраць «Каліфеі» (1:1) у грэчаскім Д2).

Свой другі сезон у «Атырау» пачне таксама ўкраінскі паўабаронца Аляксандр Наёк, вядомы беларускім заўзятарам па сваіх выступах за мінскае і брэсцкае «Дынама». Дарэчы, нягледзячы на паўнамаштабную вайну РФ, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца, пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны, ён перыядычна прыязджае ў Беларусь:

А яшчэ Наёк запомніўся ўменнем класна прабіць здалёк. Менавіта такім чынам ён забіў першы мяч у сваёй прафесійнай кар'еры за мінскае «Дынама» ў вароты «Дняпра». Забіваў здалёк украінец і за брэсцкае «Дынама». Як прыклад – стрэл украінца ў матчы з Гарадзей пасля розыгрышу штрафнога.

Магутна і дакладна біць здалёк з тых часоў Наёк не развучыўся. 10 студзеня «Атырау» гуляў спарынг з «Пахтакорам» (2:0). Лік у матчы гарматным стрэлам са штрафнога адкрыў якраз украінец:

На зборах у Анталлі «Атырау» правядзе яшчэ два матчы. 16 лютага згуляюць з «Бельцы» (Малдова), а 22-га – з узбекістанскім «Нафтчы».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты