💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Кіраўнік федэрацыі авіяцыйнага спорту Цэнцер быў затрыманы па вяртанні ў Беларусь («Наша Ніва»)

27 кастрычніка 2022, 23:40

Кіраўнік беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнцер быў затрыманы сiлавiкамi па вяртанні ў Беларусь, паведамляе «Наша Ніва».

56-гадовы Цэнцер часова вярнуўся ў Беларусь з вучобы ў амерыканскім Гарвардзе. У прэстыжны ўнiверсiтэт ён паступiў год таму.

Цэнцер выйшаў на волю на наступныя суткi пасля затрымання. «НН» датэлефанавалася бiзнесмену, але пры спробе задаць адпаведнае пытанне ён кінуў слухаўку са словамі: «Без каментароў». 

Нагадаем, Цэнцер – уладальнік кампаніі «А-100», якая з’яўляецца адным са спонсараў футбольнага мінскага «Дынама».