💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі альпінізму і скалалажання Украіны Аляксандр Закалодны загінуў у баях за Салядар

24 студзеня 2023, 11:49

У баях за Салядар загінуў віцэ-прэзідэнт Федэрацыі альпінізму і скалалажання Украіны Аляксандр Закалодны.

У федэрацыі 35-гадовы спартсмен узначальваў камітэт альпінізму. Аляксандр быў майстрам спорту па альпінізму, кандыдатам у майстры спорту па скалалажанні, членам зборнай Украіны па альпінізму.

Таксама загінуў яго сябар Грыгорый Грыгор'еў, які быў кандыдатам у майстры спорту па скалалажанні. Яму таксама было 35 год.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.