Усе навіны

Мюлер – пра матчы з «ПСЖ» у ЛЧ: «Шкада, што адна з двух каманд не працягне спаборніцтвы»

8 лістапада 2022, 15:13

Нападаючы «Баварыі» Томас Мюлер падзяліўся чаканнямі ад супрацьстаяння з «ПСЖ» у Лізе чэмпіёнаў.

«Вядома, мы ведаем «Парыж» па апошніх некалькіх гадах. Мы гулялі супраць іх 2-3 разы. Мы ведаем, што нас чакае.

Гэта не класічны супернік 1/16 фіналу, мы бачылі іх гульні ў лізе з іх трыа наперадзе. Гэта будзе разыначка для футбольных заўзятараў.

Шкада, што адна з дзвюх каманд не працягне спаборніцтва, бо абедзве імкнуцца выйграць Лігу чэмпіёнаў. Заўзятараў чакаюць дзве цудоўныя гульні. Я перакананы, што мы зможам выйсці ў наступны раунд», – сказаў Мюлер для клубнага тэлебачання.