Усе навіны

Абаронца «Кадыса»: «Вінісіус сказаў, што наша каманда – узровень другога дывізіёна. У такім клубе, як «Рэал», трэба кантраляваць сябе»

11 лістапада 2022, 14:01

Абаронца «Кадыса» Фалі Хіменэс паскардзіўся на паводзіны вінгера «Рэала» Вінісіуса Жуніёра ў вочным матчы Ла Лігі (1:2).

«Ёсць гульцы, якім часта дастаецца на полі. Вінісіус ў адным з момантаў сказаў, што наша каманда – гэта ўзровень другога дывізіёна. Падчас матчаў шмат хто дазваляе сабе розныя выказванні, але ёсць межы.

І Вінісіус, і Радрыга – добрыя хлопцы. Нічога дрэннага не скажу, лепш прамаўчу. У такім клубе, як «Рэал», трэба ўмець кантраляваць сябе і свае паводзіны. Трэба з павагай ставіцца адзін да аднаго, мы ж робім адну справу», – сказаў Хіменэс.

Нядаўна галоўны трэнер мадрыдцаў Карла Анчалоці заяўляў, што размаўляў з Вінісіусам наконт яго дзеянняў на футбольным полі.

Супраць бразільца ў бягучым сезоне часцей за ўсё фоляць у Ла Лізе – у сярэднім 4.7 парушэнняў правілаў за 90 хвілін.