Усе навіны

Неймар: «Не магу гарантаваць, што сыграю яшчэ на адным ЧС»

12 лістапада 2022, 23:10

Форвард «ПСЖ» і зборнай Бразіліі Нэймар заявіў, што чэмпіянат свету-2022 у Катары можа стаць для яго апошнім.

– Гэта будзе твой апошні ЧС?

– Я буду гуляць як у апошні раз. Мы з бацькам кажам, што кожны матч трэба гуляць нібыта ён апошні, таму што ты не ведаеш, што будзе заўтра.

Я не магу вам гарантаваць, што сыграю яшчэ на адным ЧС. Шчыра кажучы, не ведаю. Я буду граць так, нібыта гэта апошні раз. Магчыма, згуляю і на іншым, а магчыма – не. У нас зменіцца трэнер, я не ведаю, ці спадабаюся яму, – сказаў 30-гадовы Неймар.