Усе навіны

Серхіа Рыка сутыкнуўся з рабаўніком ва ўласнай кватэры

15 лістапада 2022, 12:10

Галкіпер «ПСЖ» Серхіа Рыка адпудзіў рабаўніка, які забраўся ў яго дом.

Інцыдэнт здарыўся недалёка ад Елісейскіх палёў у Парыжы ў кватэры футбаліста. Рыка адпудзіў правапарушальніка, а той уцёк, пакінуўшы скрадзенае.

Паліцыяй была распачатая справа аб спробе рабавання з пранікненнем у прыватны дом.

Серхіа Рыка выступае за «ПСЖ» з 2019 года. У гэтым сезоне іспанец не згуляў ніводнага матча.