Усе навіны

На ЧС-2022 прададзена амаль тры мільёны білетаў

17 лістапада 2022, 08:13

Месяц таму прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына паведаміў, што на чэмпіянат свету-2022 у Катары было прададзена 2,89 мільёна білетаў.

Па дадзеных партала Statista, больш за ўсё квіткоў набылі заўзятары з самога Катара, ЗША, Саўдаўскай Аравіі, Англіі, Мексікі, ААЭ, Аргенціны, Францыі, Бразіліі і Нямеччыны.

ЧС-2022 у Катары стане найменш наведваемым з апошніх пяці сусветных форумаў (Германія-2006, ПАР-2010, Бразілія-2014 і краіна-тэрарыст-2018).

Найбольшая колькасць фанатаў была зафіксавана ў 1994 годзе на стадыёнах ЗША, калі ў суме матчы чэмпіянату свету наведалі больш за тры з паловай мільёны чалавек.