Усе навіны

Кірыльчык пра перамогу над «Макслайнам: «Кур'ёзны гол у пачатку, непатрэбны пенальці на апошніх хвілінах… Дваякія ўражанні, я незадаволены»

17 лістапада 2022, 15:36

Галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Павел Кірыльчык падзяліўся думкамі пра перамогу ў першым пераходным матчы з «Макслайнам» (3:2).

– Дваякія ў мяне ўражанні. Перамаглі, але незадаволены я. Апошнія хвіліны, непатрэбны пенальці… Быў – не быў, гэта ўжо іншае. Але асадак застаўся. Згуляны толькі першы тайм, будзем рыхтавацца да зваротнага матчу. Усё робім для таго, каб перамагчы.

– Трэці матч запар вы пачынаеце адным і тым жа складам, па адной і той жа схеме. Не вырашыліся сёння здзівіць апанента?

– Чаго здзіўляць кагосьці ці не здзіўляць? І так інфармацыі дастаткова. Справа ў тым, што апошнія два матчы, што з «Дняпром», што з БАТЭ, вельмі якасна хлопцы правялі. Усё проста: хто заслугоўвае, той выходзіць у стартавым складзе. Тут не можа быць іншага.

– Мацяш выйшаў на 53-й [хвіліне], а заменены быў на 83-й. Чаму?

– Як мне бачылася, не трапіў ён у гульню. Насамрэч, задумка была такая, што шмат вольных зон, у якіх ён на хуткасці будзе чапляцца, уцякаць за спіну. Але не патрапіў у гульню, прыйшлося так зрабіць. Выйшаў Асіпенка і стварыў гол. Усё гэта выцякала з падзеяў на футбольным полі.

– Калі прапускалі першы гол, да замены рыхтаваліся два чалавекі, але не паспелі…

– Не «не паспелі». Не паспелі б, калі б гульня была. Вуглавы зарабілі. Мы рыхтуем стандарты, і не было сэнсу мяняць нешта, таму што на дадзены момант гэта асноўны склад. Жадалася правесці гэты вуглавы, а потым зрабіць замену. Але гол атрымаўся кур'ёзным. Разбяром яго. Нажаль, так бывае ў футболе.

– Тут ужо абмяркоўвалі Бушму, тое, што ён з'явіўся ў супернікаў. Была такая версія, што вас гэта не задаволіць як суперніка. Якім чынам вы паставіліся да гэтага?

– Я не ведаю, наколькі там усё сур'ёзна з астатнімі брамнікамі. Ну, рэгламент ёсць, і мы абмяркоўвалі гэта. Як ёсць, так ёсць. Так было заўсёды, што супраць нас, дзе б мы ні гулялі, у вышэйшай лізе або ў першай лізе, выходзіў асноўны склад. Мы рыхтаваліся. Не бачу тут ніякіх пытанняў, калі сапраўды там былі траўмы. Гэта форс-мажор. Рэгламентам гэта не забаронена, – распавёў Кірыльчык.