Усе навіны

Карэа таксама не згуляе за Аргентыну на ЧС-2022 з-за траўмы

18 лістапада 2022, 00:30
1

Форвард зборнай Аргентыны Анхель Карэа прапусціць ЧС-2022 з-за траўмы.

Раней стала вядома, што па той жа прычыне за каманду на ЧС-2022 не згуляе Нікалас Гансалес. Замяніць яго павінен быў менавіта Карэа.

Пра тое, хто будзе ўключаны ў заяўку замест Карэа, пакуль не паведамляецца. Афіцыйны твітэр каманды абяцае, што паведамленне пра гэта з'явіцца ў найбліжэйшыя гадзіны.

На ЧС-2022 Аргентына згуляе ў групе С з камандамі Саудаўскай Аравіі, Мексікі і Польшчы.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com