Усе навіны

Кудравец пра магчымы сыход з БАТЭ: «Нікога не слухайце. Інсайдары нічога не ведаюць»

19 снежня 2022, 20:14

19-гадовы галкіпер БАТЭ Андрэй Кудравец адрэагаваў на чуткі пра магчымую змену каманды.

– Раней паведамлялася, што брамнікам цікавяцца кіпрскі «Арыс» і турэцкі «Каньяспор».

– У інсайдараў шмат інфармацыі наконт таго, што ты пераходзіш у міжсезонне. Тваё стаўленне да гэтай інфармацыі?

– Маё стаўленне: нікога не слухайце. Вось і ўсё. Яны нічога не ведаюць, – сказаў Кудравец.

Нагадаем, што Кудравец стаў стаў самым маладым лаўрэатам намінацыі найлепшы галкіпер чэмпіянату Беларусі за ўсе гады.

Акрамя таго, Кудравец стаў самым «сухім» брамнікам чэмпіянату Беларусі-2022. У яго актыве 14 матчаў (у 25 гульнях) «на нуль». Ніколі раней галкіперы вышэйшай лігі, якім не споўнілася 20 гадоў, за год не мелі так шмат «сухіх» матчаў.

Адзначым, што Кудравец з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартсменаў.