Усе навіны

«Макслайн» перанёс сход заснавальнікаў і спонсараў клуба: «Чакаем адказу з АБФФ па некаторых пытаннях»

3 студзеня 2023, 19:19

Выканаўчы дырэктар «Макслайнa» (Д2) Андрэй Іваненка распавёў пра перанос сходу заснавальнікаў і спонсараў клуба.

– Сход павінен быў адбыцца 3 студзеня, аднак мы чакаем адказу з АБФФ па некаторых пытаннях, пасля якога будзе больш лагічна правесці сустрэчу, – сказаў Іваненка.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона ў першай лізе «Макслайн» зарабіў права згуляць у стыкавых матчах за выхад у вышэйшую лігу. У пераходных матчах рагачоўскі клуб абыграў «Арсенал», аднак не атрымаў дазволу на ліцэнзаванне ў Д1 ад АБФФ. Пасля разгляду апеляцыі клуба футбольны арбітраж пакінуў рашэнне федэрацыі без змен.

Раней каманду з Рагачова пакінуў галоўны трэнер Юры Пунтус, які ўзначаліў «Нафтан».