Усе навіны

Багамольскі пра пераход у «Нафтчы»: «Магчымасць акунуцца ў сапраўдны еўрапейскі футбол. І фінансавыя ўмовы куды вышэй, чым у Беларусі»

10 студзеня 2023, 13:19

Беларускі форвард Ягор Багамольскі расказаў пра тое, чаму вырашыў перайсці ў «Нафтчы».

Нагадаем, футбаліст перайшоў у азербайджанскі клуб у ліпені 2022 года. Да гэтага выступаў за «Мінск», за які згуляў у 15 матчах, забіў 8 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

– Было жаданне змяніць становішча, адчуць сябе легіянерам. Бо мне споўнілася ўжо 22 гады, а за межамі Беларусі не гуляў. Даўно хацеў даведацца, які футбол за мяжой. Летам у трансфернае акно паступіла некалькі прапаноў. Найбольш сур'ёзныя варыянты былі ад мінскага Дынама і бакінскага «Нафтчы» . Выбраў Азербайджан. Падкупіла тое, што там працавалі еўрапейскія спецыялісты, а каманда гуляла ў адборы еўракубкаў. Мабыць, магчымасць акунуцца ў сапраўдны еўрапейскі футбол пераважыла ўсе іншыя нюансы. Аднак не буду хаваць, што і фінансавыя ўмовы былі куды вышэйшыя, чым у нашай краіне, – сказаў Багамольскі.