Усе навіны

CAS не задаволіў апеляцыю расійскіх клубаў па адхіленні ад міжнародных спаборніцтваў

11 студзеня 2023, 10:02

Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане не прыняў апеляцыю РФС па дыскваліфікацыі ў міжнародных еўрапейскіх турнірах.

Адхіленне апеляцыі датычылася як клубных каманд, так і зборнай Расіі ўсіх узроставых катэгорый.

«Справа не столькі ў ваенным канфлікце, колькі ў надзвычайных і беспрэцэдэнтных наступствах, а менавіта: у паўсюдным асуджэнні ваеннага канфлікту, рэакцыі спартыўнай супольнасці на канфлікт, увядзенні санкцый і забарон на ўезд у Расію.

Прысутнасць расійскіх асоб на міжнароднай арэне можа выклікаць пратэсты і перарасці ў гвалт», — гаворыцца ў судовым рашэнні.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.