Усе навіны

Шакіра выпусціла песню пра раставанне з Піке: «Ты прамяняў Ferrari на Renault. Такая ваўчыца, як я, не для такіх, як ты»

13 студзеня 2023, 16:30

Калумбійская спявачка Шакіра выпусціла песню пра раставанне з былым абаронцам «Барселоны» і зборнай Іспаніі Жэрарам Піке.

У тэксце кампазіцыі ёсць наступныя радкі прысвечаныя Піке: «Ты сцвярджаў, што ты чэмпіён, але калі быў так патрэбны мне, ты паказваў горшую версію сябе»; «Я не вярнуся да цябе, нават калі ты будзеш плакаць і ўмольваць»; «Такая ваўчыца, як я, не для такіх, як ты»; «Ад кахання да нянавісці – адзін крок, не вяртайся сюды, паслухай мяне. Без крыўд, дзетка, я жадаю табе ўсяго найлепшага з маёй заменай. Ты прамяняў Ferrari на Twingo (мадэль аўтамабіля Renault – Tribuna.com), ты прамяняў Rolex на Casio ».

Нагадаем, Піке і Шакіра расталіся летам 2022 года пасля 12 гадоў адносін. Паведамлялася, што футбаліст здраджваў спявачцы. У экс-пары ёсць двое дзяцей: Мілан і Саша. Увосень мінулага гады іспанскі абаронца абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры.