Усе навіны

Беларускія футбалісты Каршакевіч і Ціханоўскі пакінулі «Кызыл-Жар» з Д1 Казахстана

14 студзеня 2023, 20:15

34-гадовы цэнтральны абаронца Валерый Каршакевіч і 32-гадовы паўабаронца Сяргей Ціханоўскі пакінулі казахстанскі «Кызыл-Жар». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе клуба.

Каршакевіч у складзе «Кызыл-Жара» знаходзіўся з вясны 2021 года. За гэты час ён згуляў у 59 матчах, забіў 5 мячоў і аддаў 5 выніковых перадач.

Ціханоўскі прыйшоў у клуб у сезоне-2022, правёў 23 матчы, аддаў 2 галявыя перадачы.

Transfermarkt ацэньвае Каршакевіча ў 200, Ціханоўскага – у 150 тысяч еўра.