Усе навіны

Гіцалеў, Кавалевіч і Япрынцаў знаходзяцца на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»

30 студзеня 2023, 18:15

Паўабаронцы Захар Гіцалеў, Дзяніс Кавалевіч і расiйскі абаронца Арцём Япрынцаў знаходзяцца на праглядзе ў «Дынама» з Брэста.

18-гадовы паўабаронца Гіцaлеў летась гуляў за дублюючы склад БАТЭ і правёў некалькі матчаў у складзе зборнай Беларусі U19.

21-гадовы Кавалевіч летась выступаў за «Хвалю» (Д2), забіў тры мячы, аддаў чатыры галявыя перадачы.

20-гадовы Япрынцаў выступаў за рэзервовы склад маскоўскага «Дынама».

Усе тры футбалісты адправіліся разам з «Дынама» у Жодзіна на перадсезонны турнір «Белазавец-2023».

Гіцалеў і Кавалевіч правялі ў складзе берасцейцаў другі тайм у гульні супраць «Нёмана» (1:3), Япрынцаў прапусціў сустрэчу з-за хваробы.