Усе навіны

Жэўнераў стаў гульцом «Іслачы»

1 лютага 2023, 14:16

Прэс-служба «Іслачы» паведаміла, што абаронца Эдуард Жэўнераў стаў гульцом клуба. Футбаліст правядзе першы круг з «ваўкамі».

Жэўнераў пачынаў прафесійную кар'еру ў магілёўскім «Савіце». У Беларусі ён таксама выступаў за шклоўскі «Спартак», «Дняпро», мінскае «Дынама», «Белшыну», «Славію», брэсцкае «Дынама», «Віцебск», «Смалявічы», «Слуцк» і «Мінск». У вышэйшай лізе правёў 187 матчаў.

У 2017 годзе Эдуард з'яжджаў за мяжу і адыграў сезон у наймацнейшым літоўскім дывізіёне ў складзе «Ёнавы».

У мінулым сезоне за «Мінск» ён згуляў 15 матчаў у вышэйшай лізе, не адзначыўшыся дзейснымі дзеяннямі.