Усе навіны

Грэм Потэр: «Аспілікуэта у шпіталі, ён у свядомасці»

18 лютага 2023, 22:48

Галоўны трэнер «Чэлсі» Грэм Потэр распавёў пра стан здароўя абаронца і капітана каманды Сесара Аспілікуэты.

«Ён у шпіталі. Ён зараз у самым найлепшым месцы. Ён у свядомасці, і ён гаварыў з жонкай – думаю, гэта добра. Вядома, мы былі вельмі заклапочаныя, калі гэта здарылася. Мы сочым за сітуацыяй.

Думаю, ён страціў прытомнасць. Таму мы павінны прыняць усе меры засцярогі, каб пераканацца, што ён у парадку. Мы занепакоеныя. Гэта быў жудасны інцыдэнт», – сказаў Потэр.

Іспанец не змог пакінуць поле самастойна. Яму доўгі час аказвалі дапамогу лекары пасля таго, як Сяку Мара ўдарыў яго нагой па галаве. Лекары вынеслі яго на насілках. На 84-й хвіліне яго замяніў Трэва Чалоба.