Усе навіны

Нэймар і Нуну Мендэш траўміраваліся ў матчы супраць «Ліля». Бразільца выносілі з поля на насілках

19 лютага 2023, 17:58

«ПСЖ» дома перамог «Ліль» (4:3) у 24-м туры Лігі 1.

Двое гульцоў «ПСЖ» атрымалі траўмы. Спачатку на 31-й хвіліне не змог прадоўжыць гульню левы абаронца Нуну Мендэш, які паспеў правесці толькі чатыры матчы пасля папярэдняй траўмы.

Таксама ў пачатку другога тайма траўміраваўся Нэймар. Бразільскі вінгер не змог самастойна пакінуць межы поля, яго выносілі на насілках. Нэймар прыняў удзел у двух мячах парыжан у гэтым матчы – гол і асіст на Мбапэ.

У наступным туры «ПСЖ» згуляе на выездзе супраць «Марселя», 8 сакавіка адбудзецца матч у адказ 1/8 Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі».