Усе навіны

Олівер Гласнер – пра 0:2 ад «Напалі»: «На гасцявы матч мы не паедзем як турысты. Калі заб'ём першымі, то яны, магчыма, будуць нервавацца, і ў нас з'явіцца шанц»

22 лютага 2023, 14:10

Галоўны трэнер «Айнтрахта» Олівер Гласнер пракаментаваў паражэнне ад «Напалі» (0:2) у дамашнім матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Яны правялі вельмі добрыя 20-25 хвілін і выціснулі максімум з іх, а мы дапусцілі занадта шмат памылак падчас гэтага адрэзка. Потым нам стала вельмі цяжка, асабліва пасля таго, як мы засталіся ў дзесяцёх.

Пры такіх абставінах паражэнне 0:2 – не такі дрэнны вынік. Мы яшчэ можам прайсці далей. Шанцы невялікія, але яны ўсё ж такі ёсць.

Мы проста мусім менш памыляцца. Але на гасцявы матч мы не паедзем як турысты. Калі заб'ем першымі і павядзем у ліку, то яны, магчыма, занерваюцца, і пры такім развіцці падзей у нас зʼявіцца шанец», – сказаў Гласнер.