Усе навіны

Сцяг Украіны з подпісам Зяленскага быў прададзены за 110 тысяч еўра. Грошы пойдуць на аднаўленне стадыёна ў Ірпені

22 лютага 2023, 15:53

У Мілане прайшоў дабрачынны вечар UNITED FOR UKRAINE пад патранатам амбасадара платформы UNITED24, экс-футбаліста «Мілана» і зборнай Украіны Андрэя Шаўчэнкі.

Падзею падтрымалі Джорджыа Армані, футбольныя ігракі і функцыянеры, палітычныя і грамадскія дзеячы. Шаўчэнка прывёз з Кіева сцяг з подпісам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Сцяг набыла Ліга футбольных клубаў серыі А за 110 000 эўра. Агулам на вячэры сабралі 150 000 еўра. Усе сродкі перавядуць праз UNITED24 на аднаўленне стадыёна ў Ірпені, якім займаецца Шаўчэнка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.