Усе навіны

Экс-арбітр ЧБ Прановіч пра сваю адмову надзець на матч чырвона-зялёную бутаньерку: «Месяц не прызначалі на Д1. Баюся, цяпер за такое рэжым закрые надоўга»

5 сакавіка 2023, 14:51

Экс-арбітр чэмпіянату Беларусі Яўген Прановіч распавёў тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» пра наступствы адмовы апрануць на матч чырвона-зялёную бутаньерку.

– У 2021-м вы адмовіліся апранаць на матч чырвона-зялёную бутаньерку. Калі Федэрацыя зноў скажа арбітрам надзець такія, як думаеце, знойдуцца тыя, хто адмовяцца?

– Наўрад ці хтосьці адважыцца на адмову. Мяне і маіх калегаў, хто тады адмовіўся, Федэрацыя паўшчувала трохі – месяц не прызначала на матчы вышэйшай лігі. Але цяпер жа часы іншыя. І калі ты не надзенеш бутаньерку, калі цябе яшчэ паказваюць па тэлебачанні... баюся, цяпер рэжым можа прыпісаць за такую непавагу да дзяржсімволікі, калі не здраду дзяржаве, і закрыюць потым надоўга. Я б параіў хлопцам 10 разоў падумаць, перш чым нешта рабіць. Занадта вялікая цана цяпер, – сказаў Прановіч.