Усе навіны

Бранавец, Астравух і Вялько, якія раней трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорту», адсутнічаюць у заяўцы «Слуцка» на матч Кубка Беларусі

5 сакавіка 2023, 15:31

Ілля Бранавец, Юрый Астравух і Яўген Вялько, якія раней трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорту», адсутнічаюць у заяўцы «Слуцка» на першы матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Славіі».

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.