Усе навіны

Жаау Марыу – першы гулец у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які забіў пяць пенальці за сезон

8 сакавіка 2023, 12:38

Паўабаронца «Бенфікі» Жаау Марыу забіў гол з пенальці ў вароты «Бругэ» (5:1) у рамках матчу ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Дзякуючы гэтаму партугалец стаў першым гульцом у гісторыі турніру, які вызначыўся пяццю дакладнымі ўдарамі з адзнакі за сезон.

Раней Жаау Марыу двойчы з пенальці забіў у вароты «Ювентуса», аднойчы – «ПСЖ», а таксама вызначыўся голам з 11 метраў у першым матчы з «Бругэ».