Усе навіны

Польскі дэпутат Еўрапарламента Франкоўскі: «Рэжыму Лукашэнкі – цвёрдае «не»! Ніколі не будзе нашай згоды на ўдзел Беларусі ў адборах Еўра-2024».

16 сакавіка 2023, 14:45
1

Польскі дэпутат Еўрапарламента і экс-футбаліст «Страсбура» Томаш Франкоўскі выказаўся пра ўдзел Беларусі ў адборах чэмпіянату Еўропы-2024.

«Рэжыму Лукашэнкі гаворым цвёрдае НЕ! Няма і ніколі не будзе нашай згоды на ўдзел Беларусі ў адборачных матчах Еўра-2024», – напісаў Франкоўскі ў фэйсбуке.

Раней па ініцыятыве Франкоўскага ад 104 дэпутатаў Еўрапарламента быў накіраваны ліст на адрас УЕФА з просьбай выключыць зборную Беларусі з удзелу ў адборах Еўра-2024.

«Улічваючы рэальную сітуацыю ў Беларусі, вайну ва Украіне і дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які прыгаворвае невінаватых грамадзян да гадоў пазбаўлення волі, такі заклік Еўрапарламента, на жаль, быў неабходны», – пракаментаваў ліст Франкоўскі.