Усе навіны

Ян Зомер: «Ніколі не было адчування, што Нагельсман страціў распранальню»

2 красавіка 2023, 09:36

Брамнік «Баварыі» Ян Зомер пракаментаваў адстаўку Юльяна Нагельсмана.

«У мяне ніколі не было адчування, што Нагельсман страціў распранальню – зусім не.

Юльян таксама мае свой удзел у перамозе над Дортмундам. Гэта ж не так, што ўсё, што было раней, цяпер сцёртае», – сказаў Зомер.