Усе навіны

Кавалевіч пра ліміты: «Сучкову, Краўцову і іншым я заўсёды кажу: вы трапляеце ў склад штучна»

5 красавіка 2023, 13:49
2

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч выказаўся пра ліміты на маладых футбалістаў і маладзёжную зборную Беларусі.

«Маё меркаванне: вядома, няправільна зрабілі. Гэта ўсё прызнаюць. Не ведаю, як будзе расці моладзевая зборная. Я яе трэніраваў. Там не было ўзроставага цэнзу. Людзі павінны дамагацца ўсяго натуральным, а не штучным шляхам. Не хачу крыўдзіць маладых футбалістаў, але Сучкову, Краўцову і іншым я заўсёды кажу: вы трапляеце ў склад штучна. Бо мне трэба ставіць лімітчыка. А месца ў складзе трэба заваёўваць. У канкурэнцыі з Садоўнічым або Жукоўскім, якому 38 гадоў. Але гэта цудоўны майстар, які дасць фору 20-гадовым. Дык пры чым тут узрост?

Паглядзіце, як гуляе наша маладзёжная зборная. Андору перамагчы не можам. Федэрацыя ўвяла цэнз… Няхай лепш яны будуць дамагацца [месца ў складзе], выходзіць на 20 хвілін, але ў канкурэнтнай барацьбе, а не таму, што за імі забраніравана месца, што такое рашэнне прынята федэрацыяй. Вядома, яно неабдуманае і вельмі няправільнае. Калі ўзяць усе інтэрв'ю трэнераў вышэйшай лігі – ні адзін не быў за ліміт. Вядома, пакаленні мяняюцца. Цяпер гэтыя «бэджыкі», «гайджыкі»… Страчана барацьба за месца ў складзе. Моладзі трэба даць усё тут і цяпер. Раней змагаліся, было па-іншаму», – сказаў Кавалевіч.

Нагадаем, у гэтым сезоне на полі ў кожнай каманды павінен прысутнічаць як мінімум адзін гулец 2002 года нараджэння.