Усе навіны

Трэнер «Паперпрама» Краўчанка пра выступ у Д2: «Мы выраслі з Д3 – гэты фармат нам наогул не падыходзіць. Выйшлі на новы ўзровень і будзем спрабаваць яму адпавядаць»

19 красавіка 2023, 12:04

Трэнер «Паперпрама» Аляксей Краўчанка пракаментаваў паразу ад «Ліды» (1:4) у трэцім туры першай лігі, а таксама расказаў аб амбіцыях клуба. Гамяльчане займаюць 8-е месца ў табліцы Д2, маючы 1 перамогу, 1 нічыю і 1 паражэнне на старце.

«Калі сапраўды, супернік здзівіў з прыемнага боку – каманда маладая хуткая. Папярэднюю гульню з «Оршай» (0:0) яны зусім у іншым ключы адыгралі, і мы, магчыма, не былі гатовы да таго, што яны будуць спрабаваць гуляць з пазіцыі сілы. Мы прапусцілі першы хуткі гол.

Мэты і задачы… Як бы банальна гэта не гучала, жывём ад гульні да гульні, то бок перамога, добры вынік у кожным матчы. Мы спрабуем гуляць у сучасны прыгожы футбол з добрым выхадам з абароны, са шматлікімі атакамі, са стварэннем галявых эпізодаў. Мы дазваляем нешта ствараць суперніку, і ствараем у кожнай гульні вялікую колькасць галявых момантаў.

Штучныя палі павінны раз на 4-5 гадоў мяняцца, таму што на такім полі [як у Лідзе] цяжка. Гэта мы сюды прыязджаем раз на год, але хлопцам [з «Ліды»] трэніравацца і гуляць – удвая складаней. Зычу «Лідзе» пераслаць [газон].

Лінію абароны ўмацавалі, апорнага паўабаронцы [ўзялі]. Усе хлопцы гомельскія, усе пражываюць у Гомелі. У нас нядрэнныя ўмовы для трэніровак, нядрэнныя ўмовы ўвогуле для працы. Рабяты пагадзіліся на нашы ўмовы. Дапамагаюць клубу развівацца. Мы выраслі з другой лігі: той фармат, які зараз там, ён нам увогуле не падыходзіць. Выйшлі на новы ўзровень і будзем спрабаваць яму адпавядаць», – сказаў Краўчанка.