Усе навіны

Фансека можа ўзначаліць «Вэст Хэм»

19 красавіка 2023, 15:55

Галоўны трэнер «Ліля» Паўлу Фансека можа замяніць Дэвіда Моеса на пасадзе галоўнага трэнера «Вэст Хэма», паведамляе The Guardian.

Моес, верагодна, пакіне каманду ў канцы сезона. Аднак рашэнне яшчэ не канчатковае.

Адзначаецца, што партугалец мог узначаліць лонданскі клуб яшчэ ў 2018 годзе, калі трэніраваў данецкі «Шахцёр».

Таксама «Вэст Хэм» можа разгледзець кандыдатуры Грэма Потэра і Брэндана Роджэрса, якія нядаўна былі звольненыя з «Чэлсі» і «Лестэра» адпаведна.

«Вэст Хэм» пасля 31-га тура ідзе 15-м у АПЛ, але ў каманды ёсць матч у запасе.

«Ліль» за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату Францыі займае 5-е месца.