Усе навіны

Лісаковіч і Вашкевіч не згуляюць за «Тарпеда-БелАЗ» супраць «Іслачы»

20 красавіка 2023, 19:45

Гульцы «Тарпеда-БелАЗ», паўабаронца Дзмітрый Лісаковіч і нападаючы Дзмітрый Вашкевіч, прапусцяць матч 5-га тура вышэйшай лігі супраць «Іслачы».

«Вашкевіч, у якога былі дыягнаставаныя страсенне мазгоў і пералом лобнай пазухі, выпісаны з лякарні. Футбаліст знаходзіцца дома, трэніроўкі не пачаў. Дзмітрый Лісаковіч атрымаў цягліцавае пашкоджанне і таксама прапусціць суботнюю гульню. Паўабаронца трэніруецца па індывідуальнай праграме», – напісала прэс-служба «Тарпеда-БелАЗ».

Матч «Тарпеда-БелАЗ» – «Іслач» пройдзе ў суботу ў 14:00.