Усе навіны

Белінгем вядзе перамовы з «Рэалам», але яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне

2 траўня 2023, 20:04

Сітуацыя вакол верагоднага пераходу паўабаронцы «Барусіі» Дортмунд Джуда Белінгема ў «Рэал» застаецца нязменнай, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Гулец вядзе перамовы са «смятанковымі», але да гэтага часу не прымаў ніякіх рашэнняў. Раней паведамлялася, што 19-гадовы англічанін лічыць «Рэал» найлепшым варыянтам для працягу кар'еры, а прадстаўнікі клуба наведвалі Германію, каб пераканаць яго ў неабходнасці пераходу.

У гэтым сезоне Белінгем згуляў у 40 матчах за «Барусію», на яго рахунку 17 галявых дзеянняў. Поўная статыстыка англійскага паўабаронцы – тут.