Усе навіны

Гулец «Слуцка» Глябко: «Вышэйшая ліга стала слабейшай за кошт легіянераў, яны ўсе звычайна цемнаскурыя, пераўзыходзяць нас у антрапаметрыі»

3 траўня 2023, 08:42

Паўабаронца «Слуцка» Сяргей Глебко падзяліўся меркаваннем пра тое, што зараз адбываецца з вышэйшай лігай.

– Больш новае пакаленне ўліваецца ў чэмпіянат, ім дзесьці цяжэй становіцца звыкнуцца з хуткасцямi, наогул з мабільнасцью гульні, з разуменнем. Але, я думаю, што ўсё так перабудоўваецца, і кожная каманда з-за гэтага церпіць. Але я думаю, што ў нас моладзь перспектыўная. Спадзяемся, што яны хутчэй эвалюцыянiруюць, хутчэй будуць разумець.

– Ці нашмат ліга стала слабейшай, па вашых адчуваннях?

– Не сказаць, што ліга стала слабейшай. Яна стала слабейшай за кошт легіянераў. Легіянеры маглі індывідуальна недзе [згуляць], у нас больш структураваныя, больш тактычныя нейкія віды футбола ідуць. Таму яны за кошт індывідуальнасці, за кошт хуткасных нейкіх якасцяў, напэўна, за кошт антрапаметрыі. Таму што ўсе звычайныя легіянеры прыязджаюць цемнаскурыя, яны, канешне, нас пераўзыходзяць у гэтым. Таму, я думаю, толькі з-за гэтага мы згубілі. А так, я думаю, беларусы ў нас вартыя гуляць таксама на добрым узроўні, у добрых чэмпіянатах, – сказаў Глебко.