Усе навіны

Румбуціс пра «чорны спіс» «Мінспорту»: «Больш пацярпеў БАТЭ, чым «Нёман» Сённяшні Валерый Жукоўскі – гэта не Нячаеў»

10 траўня, 11:59
1

Беларускі спецыяліст Людас Румбуціс падзяліўся меркаваннем аб футбалістах «Нёмана» і БАТЭ, якія ўвайшлі ў «чорны спіс» «Мінспорту».

Нагадаем, што ў «чорны спіс» «Мінспорту» ўвайшлі 50 футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі. Спіс складзены на падставе відэа супраць гвалту, якое беларускія футбалісты выпусцілі пасля выбараў-2020.

– У апошнім матчы з «Белшынай» два вядучыя гульцы пярэдняй лініі БАТЭ Дзяніс Лапцеў і Дзмітрый Анцілеўскі былі рана заменены з-за траўмаў…

– Вядома, гэта страты. БАТЭ і так недалічыўся чатырох гульцоў перад сезонам па незалежных ад клуба прычынах.

– Але ў «Нёмане» аналагічная сітуацыя.

– Згодзен. Але, скажам, сённяшні Валерый Жукоўскі – гэта не Даніла Нячаеў, па вялікім рахунку. Раней Жукоўскі – так, гэта было нешта.

У цяперашняй сітуацыі, лічу, больш пацярпеў БАТЭ. Хаця ў цэлым і там і там ёсць каму гуляць.

Напрыклад, Канцавы ў поўным парадку, а ў Бабруйску выйшаў толькі на замену. Магчыма, вернецца і Грэчка.

Дарэчы, на мой погляд, на такім агародзе, як у Бабруйску, БАТЭ згуляў вельмі нават нядрэнна, – сказаў Румбуціс.