Усе навіны

Зомер можа пакінуць «Баварыю» па вяртанні Ноера. «Манчэстэр Юнайтэд» сочыць за сітуацыяй

10 траўня 2023, 19:24

Галкіпер «Баварыі» Ян Зомер у летняе трансфернае акно можа пакінуць каманду, паведамляе журналіст Bild Крысціян Фальк.

Паводле інфармацыі крыніцы, паміж гульцом і клубам існуе дамоўленасць, што ў выпадку, калі Мануэль Ноер верне сабе месца асноўнага варатара пасля аднаўлення ад траўмы, то клуб не будзе перашкаджаць трансферу Зомера.

Швейцарскі варатар хоча рэгулярна атрымліваць гульнявую практыку перад Еўра-2024. За сітуацыяй сочыць «Манчэстэр Юнайтэд», які можа аднавіць цікавасць да брамніка.

У цяперашнім сезоне на рахунку Зомера 27 прапушчаных галоў у 22 матчах і 7 «сухіх» гульняў.