Усе навіны

Тэн Хаг – трэнер з найбольшай колькасцю перамог на чале «МЮ» ў сваім дэбютным сезоне

14 траўня, 08:55

Учора, 13 траўня, «Манчэстэр Юнайтэд» перамог «Вулверхэмптан» з лікам 2:0 у матчы 35-га тура чэмпіянату Англіі.

Гэта перамога стала для манкуніянцаў ужо 38-й у гэтым сезоне, калі ўлічваць усе турніры, у якіх гуляла каманда.

Такім чынам галоўны трэнер Эрык тэн Хаг аднаасобна ўзначаліў рэйтынг трэнераў з найбольшай колькасцю перамог на чале клуба ў сваім дэбютным сезоне. Да гэтага ён меў аднолькавую колькасць (37) з Жазэ Маўрынью, які ў сезоне 2016/17 дапамог камандзе выйграць Лігу Еўропы, Кубак англійскай лігі і Суперкубак Англіі.

Ні адзін іншы трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» не выйграваў больш за 30 матчаў на працягу свайго першага сезона, далей у рэйтынгу ідуць Дэвід Моес (2013/14, 27 перамог), Фрэнк О'Фарэл (1971/1972, 24 перамогі), Уілф Макгінэс (1969/70, 23 перамогі) і Луі ван Гал (2014/15, 23 перамогі).

Камандзе засталося згуляць яшчэ 4 матчы ў гэтым сезоне – 3 у чэмпіянаце і фінал кубка Англіі.