Усе навіны

21 траўня выйдзе першы выпуск Івуліна на «ЧестнОК» пасля вызвалення

20 траўня 2023, 12:54

Вядучы YouTube-канала «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка анансаваў вяртанне Аляксандра Івуліна на канал.

«Навіна якую я вам абяцаў. Я часта чытаў вашыя каментарыі бачыў, як моцна вы чакаеце вяртання Сашы Івуліна ў YouTube на канал «ЧестнОК». І вось той самы доўгачаканы анонс. Заўтра [21 траўня] на YouTube-канале «ЧестнОК» з'явіцца першы выпуск Сашы Івуліна пасля вызвалення.

Атрымалася рэальна крутая гісторыя. Мы толькі што скончылі мантаж. Упэўнены, вам будзе вельмі цікава. Тамака практычна цэлае кіно атрымалася. Дарэчы, гэта будзе самы вялікі па працягласці выпуск у гісторыі канала. Туды мы ўклалі шмат сіл, часу. Спадзяюся, вам спадабаецца», – паведаміў Пісарэнка.

Нагадаем, з 3 чэрвеня 2021-га Івуліна ўтрымлівалі за кратамі ў рэжымнай Беларусі. Ён выйшаў на волю 17 лютага 2023-га, цалкам адбыўшы прызначаны «судом» тэрмін у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах.