Усе навіны

«Лестэр» прапануе Грэму Потэру пасаду галоўнага трэнера

22 траўня, 19:08

«Лестэр» плануе звярнуцца да Грэма Потэра з прапановай стаць наступным пастаянным галоўным трэнерам, паведамляе Football Insider.

Па інфармацыі крыніцы, Потэр з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на гэтую пасаду ў «Лестэры» і клуб выйдзе з ім на сувязь у найбліжэйшы час.

Чакаецца, што Дын Сміт, які замяніў па ходзе сезона Брэндана Роджэрса, не застанецца ў клубе, нават калі «Лестэр» пазбегне вылету з АПЛ.

«Лестэр» за два матчы да фінішу сезона займае 19 месца ў турнірнай табліцы Прэм'ер-лігі, маючы 30 ачкоў. Канкурэнтам у барацьбе за выжыванне «Эвертану» (33) і «Лідсу» (31) засталося правесці па адной гульні. Прапіску ў АПЛ захавае толькі адна каманда з гэтай тройкі.

Потэр быў звольнены з «Чэлсі» пасля таго, як крыху менш за сем месяцаў узначальваў лонданскую каманду.